90 гадоў з дня нараджэння Макса Шавеля 

90 гадоў з дня нараджэння Макса Шавеля 

Віталь Аніська

4 чэрвеня споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Макса Абрамавіча Шавеля (04.06.1933 – 13.12.2014). Ён быў першым беларускім пасляваенным майстрам спорту, першым жа ў рэспубліцы стаў міжнародным майстрам. Дзевяць разоў выйграваў чэмпіянаты Беларусі па стаклетачных шашках, пяць разоў быў прызёрам чэмпіянатаў СССР. У 1990 годзе разам з сям’ёю пераехаў у Ізраіль.

1955 год. Фота В.Гундорына ("Фізкультурнік Беларусі"). БДАКФФД

Невялікія замалёўкі пра Макса Шавеля на падставе архіўных дакументаў:

1.Першы турнір 13-гадовага Шавеля – спаборніцтвы школьнікаў Мінска ў жніўні 1946 года.

Напрыканцы жніўня 1946 года адбыўся турнір школьнікаў горада Мінска па шашках. Адметны ён тым, што стаў першым у жыцці для нікому не вядомых тады хлапчукоў Макса Шавеля і Вілія Астрынскага. Пазней Макс Абрамавіч стаў адным з мацнейшых ігракоў СССР у стаклетачныя шашкі, Вілій Сямёнавіч перамог у чэмпіянаце Беларусі па рускіх шашках 1951 года.

Турнір быў прысвечаны пачатку навучальнага года і сабраў 17 школьнікаў.

НАРБ, ф. 934, воп. 1, спр. 204, арк. 37

На папярэдняй стадыі іх разбілі на дзве групы, з кожнай у фінал выйшлі па пяць лепшых. Мяркую, што фаварытам лічыўся Аляксандр Майскі, які ў студзені 1946 года стаў чэмпіёнам БССР сярод юнакоў. Ён, аднак, заняў толькі пятае месца, а потым стаў вядомым спартыўным журналістам, доўга працаваў у “Фізкультурніку Беларусі”. Прымаў удзел у турніры і Міхаіл Соркін – старэйшы брат Алены Соркінай, які пазней і зацікавіў шашкамі будучую 2-разовую чэмпіёнку Саюза і 13-разовую чэмпіёнку Беларусі. Ну а перамог Давід Брэгман.

НАРБ, ф. 934, воп. 1, спр. 204, арк. 24

Па выніках турніру Шавелю і Астрынскаму была прысвоена чацвёртая катэгорыя. Так пачынаўся іх доўгі шлях у шашках.

НАРБ, ф. 934, воп. 1, спр. 204, арк. 47

2.Эцюд Макса Шавеля, які быў прызнаны лепшым на першым Усебеларускім конкурсе па шашачнай кампазіцыі.

Ліст Макса Шавеля з эцюдам пад дэвізам "Ищи этюд в партии", дасланы ім на І Усебеларускі конкурс па шашачнай кампазіцыі, які праводзіўся ў 1952-53 гадах.

НАРБ, ф. 934, воп. 1, спр. 620, арк. 209

Гэтаму эцюду быў прысуджаны першы прыз.

"Фізкультурнік Беларусі" 1953 год № 42

3.Дакументы, якія падаваліся ў лістападзе 1953 года для прысваення 20-гадоваму Максу Шавелю звання “Майстар спорту СССР”.

Вырашала ў той час Масква, прыйшлося пачакаць да 22 мая 1954 года.

НАРБ, ф. 934, воп. 2, спр. 28, арк. 2
НАРБ, ф. 934, воп. 2, спр. 28, арк. 265
НАРБ, ф. 934, воп. 2, спр. 28, арк. 267
НАРБ, ф. 934, воп. 2, спр. 28, арк. 267 абарот
НАРБ, ф. 934, воп. 2, спр. 28, арк. 271

Такім чынам, Шавель стаў трэцім уладальнікам гэтага звання ў гісторыі беларускіх шашак. На той час БССР больш за дзесяць гадоў не мела майстра спорту па шашках. Першы беларускі “маэстра” Барыс Круталевіч памёр маладым ад сухотаў у 1928 годзе. Другі – 10-разовы чэмпіён Беларусі Ілля Гардон – загінуў на Ленінградскім фронце падчас Другой сусветнай вайны.

У далейшым Макс Шавель неаднаразова быў прызёрам чэмпіянатаў СССР па стаклетачных шашках, стаў першым у Беларусі міжнародным майстрам.

У 1990 годзе Шавель з сям'ёй пераехаў у Ізраіль. Дарэчы, яго жонка Рая – дачка вядомага яўрэйскага паэта і пісьменніка Мойшэ Кульбака, яна да гэтай пары пражывае ў Ізраілі. І Кульбак, і бацька Макса Шавеля былі расстраляны ў 1937 годзе.

Часопіс "Мишпоха"

4.Шавель у VI чэмпіянаце СССР па стаклетачных шашках, які праходзіў у 1960 годзе ў Мінску.

Фота Г.Бегуна (БелТА). БДАКФФД

4 мая 1960 года. Макс Шавель – Барыс Шкіткін. Партыя закончылася ўнічыю. Па выніках турніру беларускі майстар стаў бронзавым прызёрам, заваяваўшы свой чацвёрты медаль чэмпіянату СССР. Цікава, што пяты, і апошні, медаль Шавель выйграў праз доўгія 16 гадоў.

Табліца VI чэмпіянату СССР па стаклетачных шашках. Вікіпедыя

І некалькі спасылак.

Серыя артыкулаў чэмпіёна свету Тона Сейбрандса пра творчасць Макса Шавеля да яго 60-годдзя.

Артыкул Якава Шауса ў часопісе “Шашечный Израиль” да 80-годдзя Макса Шавеля.

Report Page