Як Ізраілю Бельскаму званне заслужанага трэнера БССР не прысвоілі

Як Ізраілю Бельскаму званне заслужанага трэнера БССР не прысвоілі

Віталь Аніська

30 чэрвеня 1960 года Прэзідыум савета Саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый Беларускай ССР (орган кіраўніцтва спартыўнай і фізкультурнай работай у рэспубліцы з 1959 па 1968 гг.) устанавіў званне "Заслужаны трэнер БССР".

Уладальнікам пасведчання № 1 20 снежня таго ж года стаў трэнер па класічнай барацьбе Аляксей Куцэнка, у якога пачынаў займацца трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь. Праз дзесяць дзён званне атрымалі яшчэ тры трэнеры, сярод якіх быў і шашыст Аркадзь Ракітніцкі.

Праз некалькі гадоў вырашыў падаць дакументы на прысваенне гэтага звання і Ізраіль Бельскі. Прадстаўленне падпісалі ў федэрацыі шашак БССР.

НАРБ, ф. 1163, воп. 1, спр. 757, арк. 18

З прадстаўлення і характарыстыкі відаць, што першы раз дакументы афармляліся ў 1963 годзе. Але, ці яны саветам Саюза тады не разглядаліся, ці згубіліся, ці яшчэ што здарылася. Па меншай меры, ніякіх адметак аб адмове ў 1963 годзе няма. І прадстаўленне яшчэ раз падалі восенню 1964 года. А ў характарыстыку ўнеслі дасягненні за прайшоўшы перыяд. У тэксце абдрукоўка: Я.Панудин – гэта Я.Гандлін.

НАРБ, ф. 1163, воп. 1, спр. 757, арк. 19

Паглядзім, што было напісана ў палажэнні аб прысваенні (у мяне ёсць толькі першапачатковая версія ад 30.06.1960. Выглядае, што змен у яе не ўносілі).

1. Звание “Заслуженный тренер БССР” присваивается Советом Союза спортивных обществ и организаций Белорусской ССР тренерам по видам спорта и преподавателям:

а) за подготовку высоковалифированных спортсменов, мастеров спорта, перворазрядников, чемпионов и рекордсменов республики и спортивных обществ;

б) за многолетнюю спортивную работу среди детей, молодежи и воспитание из них квалифицированных спортсменов.

Кроме указанных требований, обязательным условием для присвоения звания “Заслуженный тренер Белорусской ССР” является активное участие представляемых к награждению в общественной работе коллективов физкультуры, спортивных обществ или других общественных органов спортивных организаций.

Ізраіль Бельскі адпавядаў усім пунктам. Ён ужо 13 гадоў працаваў кіраўніком гуртка шашак у Мінскім Палацы піянераў. За гэты час падрыхтаваў шасцярых майстроў спорту, з дзясятак кандыдатаў і пад сотню разраднікаў. Зборная рэспублікі, якая складалася толькі з яго выхаванцаў, у 1956 годзе стала пераможцам каманднага юнацкага першынства СССР. Алена Соркіна выйграла саюзнае першынство сярод дзяўчат у 1962 годзе. І гэта поспехі толькі на саюзным узроўні, а колькі іх яшчэ было на рэспубліканскім. У пачатку 1964 года Бельскі ўзначаліў гарадскую федэрацыю шашак, то бок і з удзелам у грамадскай працы ўсё было ў парадку.

Ізраіль Бельскі

Але нягледзячы на гэта ў прысваенні было адмоўлена. Канкрэтная прычына пазначана не была. Чытаем пратакол паседжання камісіі.

Протокол № 2 от 16.11.1964 заседания комиссии по рассмотрению представлений на звание “Заслуженный тренер БССР”.

Присутствовали: председатель комиссии тов. Пестриков Б.М., члены комиссии тов. Прупес Л.И., Перминов Ю.С., Павлюченков М.Б., Белянко М.С.

СЛУШАЛИ:

1. Представление Минского городского Совета на т.т.

Бельского И.С. – шашки.

Журина А.М. – л/атлетика.

Шульмана А.Г. – велоспорт.

В связи с невыполнением требований положения о заслуженном тренере БССР – комиссия постановила отклонить ходатайство Минского городского Совета Союза о присвоении звания “Заслуженный тренер БССР” тов. Бельскому, Журину, Шульману.

2. Представление Минского городского Совета Союза спортивных обществ и организаций на присвоение звания тов. ШАГАЛОВИЧУ Або Израйлевичу.

ПОСТАНОВИЛИ: ходатайствовать перед президиумом Совета Союза о привоении тов. ШАГАЛОВИЧУ А.И. звания “Заслуженный тренер БССР”.

3. Представление Белсовета Динамо о присвоении звания  “Заслуженный тренер БССР” тов. КОРОЛЕВИЧУ В.В. – велоспорт.

ПОСТАНОВИЛИ: – просить президиум совета о привоении звания “Заслуженный тренер БССР” тов. КОРОЛЕВИЧУ В.В.

4. Представление Гомельского областного Совета союза спортивных обществ и организаций о присвоении звания “Заслуженный тренер БССР” по борьбе тов. ФЕЙГЕЛЬСОНУ С.Е.

ПОСТАНОВИЛИ: – просить Президиум республиканского Совета о привоении тов. ФЕЙГЕЛЬСОНУ звания “Заслуженный тренер БССР”.

Такім чынам, хадайніцтвы на трох трэнераў адхілілі, на трох задаволілі. У кастрычніку, калі прайшло першае паседжанне камісіі ў 1964 годзе, сітуацыя была для трэнераў яшчэ горшай – аднаму прысвоілі, чатыром не.

Што характэрна, камісія сама разумела, што сітуацыя з адмовамі неадназначная, і ўнесла ў пратакол наступную прапанову:

В связи с необходимостью уточнения положения о присвоении звания “Заслуженный тренер БССР” просить Президиум Совета Союза поручить комиссии разработать добавления к положению о присвоении звания и войти с ним на заседание президиума Совета Союза.

Я пагартаў дакументы. Ва усіх трэнераў вялікі стаж, падрыхтаваны майстры спорту, члены зборных БССР, дзясяткі разраднікаў, актыўная грамадская праца ў федэрацыях і трэнерскіх саветах. Але камусьці званне прысвойвалі, а камусьці адмаўлялі. Магчыма, існаваў нейкі ўнутраны ліміт на іх колькасць у рэспубліцы. Дарэчы, сярод трэнераў, хадайніцтвы якіх у 1964 годзе задаволілі, нямала тых, якія падаваліся паўторна.

Напрыклад, дакументы на шматгадовага калегу Бельскага па працы ў Палацы піянераў шахматыста Абу Шагаловіча першы раз падаваліся ў канцы 1960 года – адмова. У красавіку 1962 года федэрацыя шахмат БССР напісала хадайніцтва ў гарадскі камітэт, апелюючы да пункта “б” палажэння аб прысваенні – шматгадовая праца сярод дзяцей і моладзі, выхаванне кваліфікаваных спартсменаў. Цішыня. І прысвоілі званне толькі, калі пачалі паказваць вынікі вучні Шагаловіча Капенгут, Арчакова, Галавей, Літвінаў, Купрэйчык. Хаця, як пісаў вышэй, і гэта не гарантавала прысваення. Магчыма, згуляла сваю ролю настойлівасць.

Не ведаю, ці падаваў Ізраіль Бельскі дакументы на прысваенне звання пасля 1964 года, але заслужаным трэнерам БССР ён так і не стаў. Што пры такіх выніках яго выхаванцаў – вялікая несправядлівасць.

Падрыхтавана па матэрыялах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – фонд 1163, вопіс 1, справы 188, 239, 757.


Report Page